"Буслік-2020"

20 лютага 2020
Заданне для 9 класаў

Удзельнік: Драздова Дар’я, Шарашоўская СШ, Пружанскі раён

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў

Заданне 1

Колькі ўсяго [т] у словах вершаваных радкоў Яўгеніі Янішчыц?

Прыедзь у край мой ціхі,
Тут продкаў галасы,
Тут белыя бусліхі
І мудрыя лясы.

A) 0       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 30 - 1 = 29

Заданне 2

Якое слова прапушчана ў егіпецкай прымаўцы?

Усё баіцца часу, а час баіцца … .

A) чалавека       Б) пірамід       В) фараона       Г) пустыні       Д) вандроўніка

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 29 + 5 = 34

Заданне 3

Колькі ўсяго назоўнікаў у форме адзіночнага ліку ўжыта ў вершаваных радках Паўлюка Труса?

Край балот,
нізін, азёраў наскіх,
край лясоў,
маўклівых сосен-струн…
Край паэм,
адвечных песень-казак –
дарагая сэрцу Беларусь…

A) 4       Б) 5       В) 8       Г) 12       Д) 14

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 34 - 1 = 33

Заданне 4

Якую літару ўставіце на месцы пропуску ў словах?

1) адажы..       2) імпрэсары..       3) сальфеджы..

A) а       Б) о       В) ы       Г) э       Д) у

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 33 + 4 = 37

Заданне 5

Хто кім з'яўляецца?

а) работнік тэатра, які грыміруе артыстаў – … 1) гумарыст
б) аўтар або выканаўца гумарыстыччных твораў – … 2) гурман
в) аматар і знаток далікатных страў – … 3) грымёр

A) а-1, б-2, в-3

Б) а-1, б-3, в-2

В) а-2, б-3, в-1

Г) а-3, б-1, в-2

Д) а-3, б-2, в-1

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 37 + 3 = 40

Заданне 6

Які з дадзеных займеннікаў не мае формы назоўнага склону?

A) табе       Б) сабе       В) мне       Г) некага       Д) свайго

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 40 + 4 = 44

Заданне 7

Якое з прапанаваных слоў напішаце асобна?

1) (што)тыдзень       2) (збожжа)здача       3) (кансалтынг)анлайн

A) усе словы

Б) няма патрэбнага слова

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 44 - 1.25 = 42.75

Заданне 8

Дадзены словы:

1) він..етка       2) він..ціць       3) віл..чык       4) валяр..ян

У якіх прыкладах на месцы пропуску напішаце ь (мяккі знак)?

A) ва ўсіх прыкладах

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 42.75 + 3 = 45.75

Заданне 9

Якія з дадзеных дзеясловаў напісаны няправільна ў форме 2 асобы множнага ліку цяперашняга часу?

1) робеце       2) сееце       3) сервіруіце       4) схопіце

A) усе дзеясловы

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 45.75 - 1 = 44.75

Заданне 10

Выберыце сказ, у якім на месцы пропуску паставіце двукроп’е.

1. На ўскрайку Кобрына да нашых дзён захаваўся канал Бона _ самы старажытны меліярацыйны канал у Беларусі.

2. Ужо каторы дзень шуміць вецер _ імжыць халодны восеньскі дождж.

3. Данілаўна на хвіліну задумалася і ўспомніла _ частым і доўгім кукаваннем зязюля ўказвае на ўстанаўленне цёплых дзён.

A) усе сказы

Б) няма патрэбнага сказа

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 44.75 - 0.75 = 44

Заданне 11

Той, хто паступае ў сярэднюю спецыяльную або ў вышэйшую навучальную ўстанову, называецца… .

A) выпускнік       Б) практыкант       В) абітурыент       Г) асістэнт       Д) аспірант

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 44 + 3 = 47

Заданне 12

Якія прыслоўі з прапанаваных утвораны прыставачна-суфіксальным спосабам?

1) таксама       2) цёмна-цёмна       3) упустую       4) па-трэцяе

A) усе прыслоўі

Б) няма патрэбных прыслоўяў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 47 - 0.75 = 46.25

Заданне 13

Вызначце няправільна ўтвораныя словазлучэнні.

1) дараваць яго

2) пайсці па хлеб

3) хварэць грыпам

4) жартаваў з сябра

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 46.25 - 1 = 45.25

Заданне 14

Напэўна, вы з цікавасцю чыталі ў свой час творы:

1) “Мэры Кэт”

2) “Незагойная рана”

3) “Настаўнік чарчэння”

4) “Сірочы хлеб”

5) “Меч князя Вячкі”

Хто з’яўляецца аўтарам кожнага з іх?

а) Янка Брыль

б) Васіль Быкаў

в) Леанід Дайнека

г) Мікола Лупсякоў

д) Іван Навуменка

A) 1-а, 2-в, 3-б, 4-г, 5-д

Б) 1-б, 2-д, 3-а, 4-в, 5-г

В) 1-в, 2-а, 3-г, 4-д, 5-б

Г) 1-г, 2-б, 3-д, 4-а, 5-в

Д) 1-д, 2-г, 3-в, 4-б, 5-а

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 45.25 + 3 = 48.25

Заданне 15

Выберыце з дадзеных словы з прыстаўкай.

1) удасканальваць       2) абіўка       3) сняжынка

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 48.25 - 1 = 47.25

Заданне 16

Якія лічэбнікі з прапанаваных правільна напісаны?

1) пяцьсоты       2) чацьвёрты       3) шасты

A) усе лічэбнікі

Б) няма патрэбных лічэбнікаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 47.25 - 1.25 = 46

Заданне 17

Вызначце аднасастаўныя сказы.

1) Падарыла восень людзям багаты ўраджай.

2) Адной рукой і вузла не завяжаш.

3) Прыемна ўсё ж глядзець на квецень садоў вясной!

A) усе сказы

Б) няма патрэбных сказаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 46 - 0.75 = 45.25

Заданне 18

Якія дзеясловы з дадзеных маюць у форме другой асобы множнага ліку цяперашняга часу канчаткі -іце(-ыце)?

1) хваліць       2) бачыць       3) чытаць       4) браць

A) усе дзеясловы

Б) няма патрэбных дзеясловаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 45.25 - 0.75 = 44.5

Заданне 19

Які(-ія) знак(-і) прыпынку неабходна паставіць на месцы пропуску ў сказе?

«Якое шчасце – жыць на белым свеце, піць водар траў і цішыню бароў, твар падстаўляць пад чабаровы вецер і мець сям’ю, работу і сяброў, – прачытаў з захапленнем Антось сябрам і дадаў_ Гэта радкі Генадзя Бураўкіна!»

A) коску, працяжнік

Б) двукроп’е, працяжнік

В) коску

Г) працяжнік

Д) кропку, працяжнік

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 44.5 - 1.25 = 43.25

Заданне 20

У напісанні якога слова з прапанаваных дапушчана памылка?

1) ушчуваць       2) рашчуліць       3) ушчыкнуць

A) у напісанні ўсіх слоў

Б) усе словы напісаны правільна

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 43.25 - 1.25 = 42

Заданне 21

Выберыце правільныя сцвярджэнні:

1) лічэбнік паўтара ўжываецца з назоўнікамі мужчынскага роду

2) лічэбнік паўтара ўжываецца з назоўнікамі жаночага роду

3) лічэбнік паўтара ўжываецца з назоўнікамі ніякага роду

4) лічэбнік паўтары ўжываецца з назоўнікамі мужчынскага роду

5) лічэбнік паўтары ўжываецца з назоўнікамі жаночага роду

6) лічэбнік паўтары ўжываецца з назоўнікамі ніякага роду

A) усе сцвярджэнні

Б) 1, 3, 5

В) 1, 5

Г) 2, 4, 6

Д) 3, 4

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 42

Заданне 22

Суаднясіце ўстойлівыя выразы на рускай і беларускай мовах.

1) видно птицу по полету

2) видит око, да зуб неймет

3) Федот да не тот

4) из уст в уста

а) Саўка, ды не ў тых санках

б) блізка відаць, ды далёка дыбаць

в) з вуха на вуха

г) відаць пана па халявах

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г

Б) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в

В) 1-б, 2-г, 3-в, 4-а

Г) 1-г, 2-б, 3-а, 4-в

Д) 1-в, 2-г, 3-б, 4-а

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 42 + 3 = 45

Заданне 23

Выберыце спалучэнні з правільна напісанымі прыметнікамі.

1) недарэчны выпадак

2) не прытульны дом

3) невысокая сасна

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 45 - 1 = 44

Заданне 24

Якім членам сказа з'яўляецца выдзеленае слова ў сказе?

Кранеш адно – усплывае другое (Я. Колас).

A) дзейнікам       Б) выказнікам       В) дапаўненнем       Г) азначэннем       Д) акалічнасцю

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 44 - 0.75 = 43.25

Заданне 25

Выберыце правільныя сцвярджэнні.

Часціца ні ўзмацняе адмаўленне, калі ўжываецца:

1) у няпоўных сказах, калі адсутнічае выказнік з адмоўем

2) у рытарычных сказах, калі адсутнічае выказнік з адмоўем

3) у безасабовых адмоўных сказах пры катэгарычнай забароне якога-небудзь дзеяння

A) усе сцвярджэнні

Б) няма правільных сцвярджэнняў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 43.25 - 1.25 = 42

Заданне 26

Вядомаму класіку літаратуры Янку Брылю падчас наведвання беларускай дэлегацыяй паўднёвай Індыі пашчасціла сустрэцца і пагутарыць з сынам славутага мастака Мікалая Рэрыха Святаславам Мікалаевічам. На памяць аб сустрэчы С.М. Рэрых падарыў пісьменніку … з сандалавага дрэва.

A) рыбку       Б) слоніка       В) дудку       Г) лодку       Д) птушку

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 42 - 1.25 = 40.75

Заданне 27

Якія назвы з дадзеных напісаны правільна?

1) Старыя дарогі

2) балканскі паўвостраў

3) Давыд-Гарадок

4) Белае мора

A) усе назвы

Б) няма патрэбных назваў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 40.75 + 4 = 44.75

Заданне 28

Хто з вядомых беларускіх дзеячаў быў ініцыятарам стварэння і першым рэдактарам-выдаўцом легендарнай газеты «Наша ніва», у якой найбольш поўна адлюстроўвалася літаратурнае жыццё Беларусі?

A) А. Уласаў

Б) Б. Тарашкевіч

В) І. Луцэвіч

Г) К.  Міцкевіч

Д) С. Плаўнік

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 44.75 - 1.25 = 43.5

Заданне 29

Мабыць, кожны чуў песню:

Патухаюць, цямнеюць высі,
Зоркі ўспыхваюць над сінявой,
Да пляча майго прыхініся
Залатою сваёй галавой…

Хто з’яўляецца аўтарам слоў?

A) Н. Гілевіч

Б) П. Панчанка

В) М. Танк

Г) В. Зуёнак

Д) Г. Бураўкін

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 43.5 + 5 = 48.5

Заданне 30

Верш, які па сваёй будове нагадвае прытчу і спалучае ў сабе апавядальную інтанацыю, філасофскую афарыстычнасць, сюжэтнае развіццё і роздум, называецца … .

A) квантэма       Б) пункцір       В) туюг       Г) версэт       Д) паліндром

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 48.5 - 1.25 = 47.25


Канчатковы вынік: 47.25

Месца ў Беларусі: 6537

Месца ў вобласці: 1396

Месца ў раене: 43

Месца ў школе: 2

Удзельнік атрымлівае пасведчанне i "прыз для ўсіх".


uparrow