"Буслік-2017"

16 лютага 2017
Заданне для 7-8 класаў

Удзельнік: Рабчўк Аляксандра, Шарашоўская СШ, Пружанскі РААСіТ

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў

Заданне 1

Колькі слоў у прыказцы?

Учужойстаронцынетаксвеціцьісонца.

A) 5       Б) 6       В) 7       Г) 8       Д) 9

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 30 - 0.75 = 29.25

Заданне 2

У народных павер’ях Дамавік – … .

A) ахоўнік лесу

Б) ахоўнік поля

В) ахоўнік дамашняга ачага

Г) ахоўнік вадаёма

Д) ахоўнік бані

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 29.25 + 3 = 32.25

Заданне 3

Як называюць каманду карабля ці самалёта?

A) экіпаж       Б) звяно       В) калектыў       Г) група       Д) атрад

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 32.25 + 3 = 35.25

Заданне 4

У народзе існуе прыкмета:

Калі вясёлка ў небе высокая і крутая, то будзе … .

A) вецер       Б) дождж       В) спякота       Г) снег       Д) зацішша

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 35.25 - 1.25 = 34

Заданне 5

Выберыце з дадзеных правільна напісаныя словы:

1) соўс       2) акварыўм       3) шэдэўр       4) раўнд

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 34 + 4 = 38

Заданне 6

Закончыце вершаваныя радкі Соф’і Шах.

У маі зацвітае, –
Уся белая такая,
Уся водару такога,
Што будзеш помніць доўга,
Як між вярбы ды вольхі
Цвіў пышны куст … .

A) ядлоўцу       Б) півоні       В) ружы       Г) чаромхі       Д) бэзу

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 38 + 3 = 41

Заданне 7

Якое слова з прапанаваных можа выконваць ролю прыслоўя і дзеяслова?

1) запар       2) нацянькі       3) углыб       4) туга

A) няма патрэбнага слова

Б) 1

В) 2

Г) 3

Д) 4

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 41

Заданне 8

Якога лічэбніка не хапае ў народных выслоўях?

1) На … двароў адзін тапор, і той без тапарышча.

2) … разоў глядзі, а назад не вядзі.

3) Мароз … баб павёз.

4) Чорт … пар лапцей стаптаў, пакуль пару дабраў.

A) два       Б) пяць       В) шэсць       Г) сем       Д) восем

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 41

Заданне 9

Дадзены словазлучэнні:

1) будні час

2) будзённы клопат

3) будні занятак

Якое словазлучэнне складзена няправільна?

A) усе словазлучэнні складзены правільна

Б) усе словазлучэнні складзены няправільна

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 41 - 1.25 = 39.75

Заданне 10

Пляцоўка для стаянкі, узлёту, пасадкі і абслугоўвання лятальных апаратаў называецца … .

A) аерадром       Б) аэрадром       В) аэрыдром       Г) арадром       Д) арэдром

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 39.75 + 3 = 42.75

Заданне 11

Выберыце з прапанаваных правільна напісаныя словы.

1) ледзьве       2) семьсот       3) дзьвюх       4) верфь

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) толькі 1

Г) 1, 2

Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 42.75 + 4 = 46.75

Заданне 12

У якіх выразах на месцы пропуску напішаце часціцу ні?

1) няма __ душы

2) немагчыма __ прыйсці

3) __ рыба __ мяса

4) пакуль __ позна

A) ва ўсіх выразах

Б) няма патрэбных выразаў

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 2, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 46.75 - 0.75 = 46

Заданне 13

Выдзеленыя словы ў пары словазлучэнняў актыўны ўдзел – пасіўны баланс з’яўляюцца … .

A) сінонімамі

Б) антонімамі

В) амонімамі

Г) паронімамі

Д) мнагазначнымі словамі

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 46 - 0.75 = 45.25

Заданне 14

У якім сказе на месцы пропуску патрэбна паставіць коскі?

1) Так і не прывык ён за сваё жыццё сядзець _ склаўшы рукі.

2) Ішлі яны праз лес _ не спяшаючыся.

3) Дзеці _ не змаўляючыся _ пабеглі ўрассыпную.

A) ва ўсіх сказах

Б) няма патрэбных сказаў

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 45.25 - 1 = 44.25

Заданне 15

Выберыце з прапанаваных выраз(-ы), які(-ія) з’яўляецца(-юцца) сінонімам(-і) устойлівага спалучэння як гром з яснага неба.

1) рассыпацца драбней маку

2) ні адсюль ні адтуль

3) на адзін манер

A) 1

Б) 1, 2

В) 2

Г) 2, 3

Д) 3

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 44.25 - 0.75 = 43.5

Заданне 16

Мабыць, усім знаёмы словы “Калыханкі”:

Доўгі дзень,
Цёплы дзень
Адплывае за аблокі.
Сіні цень,
Сонны цень
Адпаўзае ў кут далёкі…

Хто з’яўляецца аўтарам слоў гэтай цудоўнай песні?

A) У. Дубоўка

Б) Г. Бураўкін

В) Н. Гілевіч

Г) У. Карызна

Д) Л. Пранчак

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 43.5 - 1.25 = 42.25

Заданне 17

Змяненне звычайнага парадку слоў ці словазлучэнняў як стылістычны прыём называецца … .

A) гіпербала       Б) метафара       В) алітэрацыя       Г) інверсія       Д) асананс

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 42.25 + 4 = 46.25

Заданне 18

Якая рака называецца сімвалам Беларусі?

A) Прыпяць       Б) Нёман       В) Дзвіна       Г) Свіслач       Д) Шчара

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 46.25 + 4 = 50.25

Заданне 19

Рэпартаж адносіцца да інфармацыйнага жанру … .

A) мастацкага стылю

Б) гутарковага стылю

В) навуковага стылю

Г) публіцыстычнага стылю

Д) афіцыйна-дзелавога стылю

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 50.25 - 1 = 49.25

Заданне 20

Дадзены словы:

1) саванна       2) калонна       3) насенне       4) группа       5) каллекцыя

Выберыце правільна напісаныя словы.

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 49.25

Заданне 21

У якім слове з прапанаваных дапушчана памылка ў напісанні?

1) брыліянты       2) заяжджаць       3) шмат-павярховы

A) ва ўсіх словах

Б) няма патрэбнага слова

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 49.25 + 5 = 54.25

Заданне 22

Здаўна для ўпрыгожвання жаночага адзення, бялізны выкарыстоўваюцца … .

A) каснікі       Б) пацеркі       В) фальбоны       Г) карункі       Д) гафт

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 54.25 - 1.25 = 53

Заданне 23

Выключна рэдкая, каштоўная рэч называецца … .

A) рэрытэт       Б) рарэтэт       В) рарытэт       Г) рырытэт       Д) рыратэт

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 53 + 3 = 56

Заданне 24

Вызначце з дадзеных правільна напісаныя словы.

1) біолаг       2) аксіёма       3) біаграфія       4) археолаг       5) біалогія       6) ідэолаг

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) толькі 2

Г) 1, 3, 5

Д) 2, 4, 6

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 56 + 4 = 60

Заданне 25

Хто з’яўляецца аўтарам вершаваных казак для дзяцей “Цудоўная знаходка”, “Залатыя зярняты”, “Кветкі – сонцавы дзеткі”?

A) У. Караткевіч

Б) У. Дубоўка

В) А. Куляшоў

Г) М. Стральцоў

Д) М. Багдановіч

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 60

Заданне 26

Слова, як вядома, можа ўзрадаваць, а можа і параніць. Нездарма ў народзе ёсць вобразнае параўнанне:

1) Слова як … .

2) Язык як … .

Якіх слоў не хапае? Падбярыце патрэбныя варыянты.

1) цукар       2) соль       3) мёд       4) перац

A) 1-а, 2-б

Б) 1-б, 2-в

В) 1-б, 2-г

Г) 1-в, 2-г

Д) 1-а, 2-в

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 60

Заданне 27

Хто з вядомых беларускіх дзеячаў стаў паслядоўнікам і прадаўжальнікам асветніцкіх традыцый Францыска Скарыны?

1) Ігнат Буйніцкі

2) Ігнат Смалянін

3) Сымон Будны

4) Васіль Цяпінскі

A) 1, 2

Б) 1, 3

В) 2, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 60 - 1.25 = 58.75

Заданне 28

Самым старажытным знакам прыпынку з’яўляецца … .

A) кропка       Б) коска       В) працяжнік       Г) двукроп’е       Д) пытальнік

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 58.75 + 3 = 61.75

Заданне 29

Хто з мастакоў слова, захоплены батлейкай, якую ўбачыў у 1916 годзе ў Мінску, стварыў вершаваную містэрыю ў 4 актах “На Каляды”?

A) Змітрок Бядуля

Б) Цішка Гартны

В) Ядвігін Ш.

Г) Максім Багдановіч

Д) Максім Гарэцкі

Заўвага:

З-за некарэктнай умовы задання пытанне не ацэньвалася.

Пытанне не ацэньвалася

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 61.75

Заданне 30

Першыя беларускія тэксты, напісаныя арабскім пісьмом, з’явіліся ў сярэдзіне … .

A) ХІV стагоддзя

Б) ХV стагоддзя

В) ХVІ стагоддзя

Г) ХVІІ стагоддзя

Д) ХVІІІ стагоддзя

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 61.75


Канчатковы вынік: 61.75

Месца ў Беларусі: 7189

Месца ў вобласці: 1190

Месца ў раене: 37

Месца ў школе: 1

Удзельнік атрымлівае пасведчанне i "прыз для ўсіх".


uparrow