"Буслік-2014"

20 лютага 2014
Заданне для 5-6 класаў

Удзельнік: Кабрынец Iрына, Шарашоўская СШ, Пружанскі РАА

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў

Заданне 1

Разгадайце народную загадку:

Хата кругом свіціцца.

A) кошык      Б) збанок      В) ваза      Г) стол      Д) малюнак

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 30 - 1 = 29

Заданне 2

Падбярыце з прапанаваных слоў сінонім(-мы) да назоўніка фальш:

1) падман      2) ашуканства      3) падробка

A) усе словы      Б) 1      В) 1, 2      Г) 2      Д) 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 29 - 1.25 = 27.75

Заданне 3

Колькі разоў ужыта літара я, якая абазначае адзін [а] у словах вершаваных радкоў Галіны Каржанеўскай?

Назбіраю лісцяў я

У двары,

Што зляцелі з клёніка

Без пары.

A) 0      Б) 1      В) 2      Г) 3      Д) 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 27.75 + 3 = 30.75

Заданне 4

Якая часціна мовы называе дзеянне, змену стану аб’екта?

A) назоўнік      Б) прыметнік      В) дзеяслоў      Г) займеннік      Д) прыслоўе

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 30.75 + 3 = 33.75

Заданне 5

Выберыце пары слоў, у якіх націск дапамагае адрозніць іх значэнне:

1) стала – стала

2) туга – туга

3) выразаць – выразаць

4) прызнаюся – прызнаюся

A) усе прыклады      Б) няма правільных варыянтаў      В) 1, 2      Г) 2, 3      Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 33.75 - 0.75 = 33

Заданне 6

Колькі слоў ужыта ў сказе?

Язноўзнадзеяйітрывогайкрочупазагадкавайзямлі.

A) 7      Б) 8      В) 9      Г) 10      Д) 11

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 33 + 3 = 36

Заданне 7

Якія гукі ў беларускай мове не маюць спецыяльных літар?

1) [дз’]      2) [дз]      3) [ж]      4) [дж]      5) [ч]      6) [р]

A) няма правільных варыянтаў      Б) 1, 2, 4      В) 2, 4      Г) 3, 5, 6      Д) 4, 5

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 36 - 1 = 35

Заданне 8

Вызначце правільную транскрыпцыю слова:

1) сшытак – [сшытак]

2) тчэш – [ччэш]

3) наладчык – [налатчык]

A) усе варыянты      Б) няма правільных варыянтаў      В) 1      Г) 2      Д) 3

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 35 - 1.25 = 33.75

Заданне 9

У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску напішаце ь?

1) чарсц..вець      2) лісц..вяны      3) рэдз..ка      4) агледз..ся

A) ва ўсіх словах      Б) няма правільных варыянтаў      В) 1, 2      Г) 2, 3      Д) 3, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 33.75 - 0.75 = 33

Заданне 10

Колькі назоўнікаў у форме адзіночнага ліку меснага склону ўжыта ў вершаваных радках Ніла Гілевіча?

Хлеб – у дзяжы і на лапаце,

На подзе ў печы, на стале.

І на далонях шчаснай маці,

Што дзецям лусты раздае.

A) 0      Б) 3      В) 5      Г) 6      Д) 7

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 33 - 1 = 32

Заданне 11

У якіх словах правільна падкрэслена націскная галосная?

1) цэмент      2) мезенец      3) цяжар      4) знахар

A) ва ўсіх словах      Б) няма правільных варыянтаў      В) 1, 3      Г) 2, 4      Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 32 - 0.75 = 31.25

Заданне 12

Выберыце з прыведзеных рознакаранёвыя дзеясловы:

1) скочыць – скочвацца

2) прасіць – прасаваць

3) абвязаць – абавязаць

A) усе варыянты      Б) няма правільных варыянтаў      В) 1, 2      Г) 1, 3      Д) 2, 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 31.25 - 1.25 = 30

Заданне 13

Вызначце толькі дзеясловы абвеснага ладу:

1) прабачыла      2) прабачу      3) прабач      4) прабачыла б

A) усе прыклады      Б) няма дзеясловаў абвеснага ладу      В) 1, 2      Г) 2, 3      Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 30 - 0.75 = 29.25

Заданне 14

Выберыце з дадзеных назоўнік, які няправільна ўжыты ў форме творнага склону:

1) веліччу      2) мыш’ю      3) глыб’ю

A) усе варыянты      Б) няма правільнага варыянта      В) 1      Г) 2      Д) 3

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 29.25 - 1 = 28.25

Заданне 15

Які(-ія) з дадзеных якасных прыметнікаў не мае(-юць) кароткай формы?

1) згодны      2) рады      3) плоскі

A) усе прыклады      Б) няма правільных варыянтаў      В) 1      Г) 2, 3      Д) 3

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 28.25 - 1 = 27.25

Заданне 16

Вызначце з прапанаваных толькі назоўнікі мужчынскага роду:

1) жаль      2) фальш      3) немач      4) продаж      5) гар

A) усе назоўнікі      Б) усе назоўнікі, акрамя 3      В) 1, 2      Г) 3, 4      Д) 4, 5

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 27.25 - 1.25 = 26

Заданне 17

Выберыце з дадзеных просты двухсастаўны сказ:

1. Дарогі вузкія і шырокія, роўныя і выкручастыя, брукаваныя і прасёлкавыя.

2. Ён пасля вучобы пачаў займацца ў спартыўнай секцыі, удзельнічаць у спаборніцтвах.

3. Узнялося сонца над зямлёю, ласкавае, яркае.

A) усе сказы      Б) няма патрэбных варыянтаў      В) 1      Г) 2      Д) 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 26 - 1.25 = 24.75

Заданне 18

Вызначце правільны варыянт запісу дзеяслова есці ў форме 2-ой асобы множнага ліку цяперашняга часу.

A) ясі      Б) есць      В) ядзім      Г) ядзіце      Д) ясце

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 24.75 - 1.25 = 23.5

Заданне 19

Лексічнае значэнне 'малы' мае фразеалагізм … .

A) хоць вока выкалі

Б) кату па пяту

В) лахі пад пахі

Г) лоб у лоб

Д) як кот наплакаў

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 23.5 + 3 = 26.5

Заданне 20

Вучні абмяркоўвалі, якую форму 3-яй асобы адзіночнага ліку мае дзеяслоў быць. Алесь прапанаваў – будзе, Вера – ёсць, Стас – быць.

Хто з вучняў правільна адказаў?

A) усе вучні

Б) дадзены дзеяслоў не мае такой формы

В) Алесь

Г) Вера

Д) Стас

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 26.5 - 1 = 25.5

Заданне 21

Выберыце з прапанаваных толькі назоўнікі, утвораныя суфіксальным спосабам:

1) цясляр      2) будан      3) цеплыня      4) альпініст

A) усе прыклады      Б) няма патрэбных варыянтаў      В) 1, 2      Г) 2, 3      Д) 3, 4

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 25.5 - 1.25 = 24.25

Заданне 22

У народзе гавораць: «Ганяцца за … зайцамі». Якога слова не хапае?

A) двума      Б) дзвума      В) двюма      Г) двумя      Д) дзвюмя

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 24.25 - 1 = 23.25

Заданне 23

Падбярыце беларускі(-ія) адпаведнік(-і) да ўстойлівага выразу з рускай мовы от альфы до омеги:

1) асноўнае, галоўнае

2) ад пачатку да канца

3) салаўя байкамі не кормяць

4) бездань прамудрасці

A) усе прыклады      Б) няма правільных варыянтаў      В) 1, 2, 3      Г) 2      Д) 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 23.25 + 3 = 26.25

Заданне 24

Вучні вызначалі гукі, якія не вымаўляюцца ў канцы слоў. Ігнат прапанаваў [ф], [п], [х]. Змітрок – [в], [б], [г]. Пятрусь – [п], [в], [г].

Хто з вучняў адказаў правільна?

A) усе вучні

Б) ніхто з вучняў не даў правільнага адказу

В) Ігнат

Г) Змітрок

Д) Пятрусь

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 26.25 + 4 = 30.25

Заданне 25

У даўнія часы ў сялян не было гадзіннікаў. Замест іх слухалі спеў пеўняў і вызначалі, якая пара: а) поўнач; б) пара ўставаць; в) світанне. Так і казалі: «Прачнуўся пасля другіх пеўняў… Дзеці леглі спаць пасля першых пеўняў». Дапоўніце выразы:

1) першыя пеўні – …

2) другія пеўні – …

3) трэція пеўні – …

A) 1-а, 2-б, 3-в

Б) 1-а, 2-в, 3-б

В) 2-в, 1-б, 3-а

Г) 3-б, 2-а, 1-в

Д) 2-б, 1-в, 3-а

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 30.25 - 1.25 = 29

Раней нашы продкі жылі без гадзіннікаў і вызначалі час, арыентуючыся на першых, другіх і трэціх пеўняў.

Певень «“адлічвае час” на пераломе ночы і дня» (Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. — 592 с.). Спеў пеўня ўспрымалі як сігнал наступлення новага дня і адпаведна канца ночы. Са старажытных часоў певень замяняў людзям будзільнік. Ён спявае ў пэўны час дня і ночы, пачынаючы з паўночы, – "першыя пеўні", "другія пеўні", і, нарэшце, раніцай – "трэція пеўні". Беларуская прымаўка кажа: “Першыя пеўні - поўнач, другія пеўні - пара ўставаць, трэція пеўні - пярэдсвет” (Матэматычны фальклор: Пачатковыя матэматычныя ўяўленні і навыкі сродкамі народнай педагогікі / Аўтар-склад. А. Лозка. - Мн., 2002. – 52 с.). У сувязі з гэтым, своечасовы спеў пеўня ўспрымаецца як сімвал парадку, ладу.

Заданне 26

Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова ў сказе?

У дружбе жыць – такі закон спрадвеку ў народзе.

A) дзейнік      Б) выказнік      В) дапаўненне      Г) азначэнне      Д) акалічнасць

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 29 - 1 = 28

Заданне 27

Выберыце з прапанаваных словы, у якіх усе зычныя гукі мяккія:

1) спець      2) змяіны      3) цвісці      4) бярвенне

A) усе варыянты

Б) няма правільных варыянтаў

В) усе варыянты, акрамя 4

Г) 1, 3

Д) 2, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 28 + 3 = 31

Заданне 28

Вызначце правільна напісаныя словазлучэнні:

1) расшчапіць атам      2) расшчапіць бервяно      3) расшчапіць дрот

A) усе прыклады      Б) няма правільных варыянтаў      В) 1, 2      Г) 1, 3      Д) 2, 3

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 31 + 4 = 35

Заданне 29

Літара э з’явілася ў беларускіх тэкстах у канцы … .

A) ХІ стагоддзя

Б) ХІІІ стагоддзя

В) ХІV стагоддзя

Г) ХV стагоддзя

Д) ХVІІ стагоддзя

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 35 - 1.25 = 33.75

Заданне 30

Які дзень лічыцца Днём літары ё?

A) 3 лютага

Б) 25 красавіка

В) 19 чэрвеня

Г) 1 верасня

Д) 29 лістапада

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 33.75 - 1.25 = 32.5


Канчатковы вынік: 32.5

Месца ў Беларусі: 11222

Месца ў вобласці: 1829

Месца ў раене: 74

Месца ў школе: 6

Удзельнік атрымлівае пасведчанне i "прыз для ўсіх".


uparrow