Вынікі конкурсу "Буслік-2020"

08.04.2020

Буслік

Падведзены вынікі конкурсу "Буслік-2020". Гульня-конкурс "Буслік-2020" праводзілася 20 лютага 2020 года. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 95 456 навучэнцаў з 2 529 устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У гэтым навучальным годзе ў гульні-конкурсе па беларускай мове прынялі ўдзел 95 456 навучэнцаў. Размеркаванне ўдзельнікаў па рэгіенах адлюстравана на дыяграме:

Буслік

Конкурс праводзіўся па пяці варыянтах заданняў, якія былі падрыхтаваныя для вучняў 3-11 класаў. Праявілі цікавасць і прынялі ўдзел у гульні і навучэнцы другога класа і два першакласніка. Размеркаванне ўдзельнікаў у адпаведнасці з класамі наступнае:

Буслік

На дыяграмах ніжэй прыведзены дадзеныя аб тым, які працэнт правільных адказаў атрыманы ад удзельнікаў на кожнае з пытанняў задання. Узроўні складанасці пытанняў у 3, 4 і 5 балаў для нагляднасці вылучаны рознымі колерамі. Нагадаем, што ўзровень складанасці пытанняў вызначаецца пасля праверкі ўсіх работ па колькасці ўдзельнікаў, што адказалі на іх правільна. Дзесяць (восем для вучняў 3-4 класаў) найбольш лёгкіх пытанняў, на якія правільна адказала большасць удзельнікаў, ацэньваюцца па 3 балы, дзесяць (восем) найбольш цяжкіх пытанняў – па 5 балаў, астатнія дзесяць (восем) – па 4 балы.

Паспяховасць выканання задання для 3-4-х класаў самымі юнымі ўдзельнікамі, якія навучаюцца ў 1 і 2 класах і пажадалі праверыць свае веды:

Буслік

Паспяховасць выканання задання для 3-4-х класаў вучнямі 3 класа:

Буслік

Паспяховасць выканання задання для 3-4-х класаў вучнямі 4 класа:

Буслік

З дыяграм бачна, што не ўсе пытанні задання былі аднолькава складанымі для ўдзельнікаў з розных паралеляў. Так, пытанні №№1, 11, 14, 16 і 23 ацэнены для ўдзельнікаў з розных паралеляў у розную колькасць балаў. Для ўсіх удзельнікаў пачатковых класаў самым лёгкім стала пытанне №1 – разгадаць народную загадку (89%, 94% і 96% правільных адказаў адпаведна). Менш за ўсё правільных адказаў (17%, 12% і 12% адпаведна) атрымана на пытанне №21 на падбор сінонімаў да слова малюнак. Найбольшая частка ўдзельнікаў абрала варыянт адказу  В, палічыўшы, што толькі адно слова карціна з'яўляецца сінонімам да дадзенага. На самай справе, правільным з'яўляецца варыянт адказу  А (усе пералічаныя ў заданні словы з'яўляюцца сінонімамі).

Звесткі аб выкананні задання для 5-6-х класаў вучнямі 5 класа:

Буслік

Паспяховасць выканання задання для 5-6-х класаў вучнямі 6 класа:

Буслік

У гэтым заданні ў розную колькасць балаў былі ацэненыя пытанні №№7, 9, 10 і 24. Самым лёгкім (90% і 94% правільных адказаў адпаведна) у гэтым заданні аказалася пытанне №1, у якім неабходна было ўставіць літару на месцы пропуску. Найбольш складаным (6% і 7% правільных адказаў адпаведна) у гэтым заданні аказалася пытанне №19, зноў такі, як і ў заданні для 3-4 класаў, на падбор сінонімаў да дадзенага слова. Большасць удзельнікаў абрала варыянт адказу  Г, вырашыўшы, што падробка не з'яўляецца сінонімам слова падман. Правільны адказ на пытанне – варыянт  А (усе прыклады).

Інфармацыя аб выкананні задання для 7-8-х класаў вучнямі 7 класа:

Буслік

Паспяховасць выканання задання для 7-8-х класаў вучнямі 8 класа:

Буслік

У гэтым заданні ўсе пытанні ацэнены ў аднолькавую колькасць балаў для ўдзельнікаў з абедзвюх паралеляў. Пытанне №5 пра дэльфінарый стала самым лёгкім пытаннем гэтага задання. Правільны адказ на яго далі 83% удзельнікаў. Менш за ўсе правільных адказаў атрымана на пытанне №25. Толькі 10% вучняў далі правільны адказ на пытанне пра вядомую асветніцу і мецэнатку Марыю Магдалену Радзівіл.

Звесткі аб выкананні задання вучнямі 9 класа:

Буслік

Самым лёгкім пытаннем гэтага задання аказалася пытанне №5 (76% правільных адказаў), у якім прапанавалася ўсталяваць адпаведнасць паміж апісаннем і назвай прафесіі. Найбольш складаным для дзевяцікласнікаў стала пытанне №28 (12% правільных адказаў) аб тым, хто быў ініцыятарам стварэння і першым рэдактарам-выдаўцом газеты «Наша ніва».

Паспяховасць выканання задання для 10-11-х класаў, над якім працавалі дзесяцікласнікі:

Буслік

Паспяховасць выканання задання для 10-11-х класаў вучнямі 11 класа:

Буслік

У гэтым заданні ў розную колькасць балаў ацэнены пытанні №№10, 11, 15, 16, 21, 24, 26 і 29. Самым лёгкім пытаннем гэтага задання (80% і 75% правільных адказаў адпаведна) стала пытанне №1, у якім прапаноўвалася дапоўніць радок з народнай песні. Меньш за ўсё правільных адказаў атрымана на пытанне №19. 16% вучняў 10 класа і 17% адзінаццацікласнікаў правільна паставілі знакі прыпынку на месцы пропускаў у сказе.

Узровень складанасці заданняў у цэлым характарызуе сярэдні бал па краіне. На наступнай дыяграме паказаны сярэдні бал для кожнай паралелі:

Буслік

Звяртаем увагу ўдзельнікаў і арганізатараў конкурсу, што на працягу 15 дзён вынікі з'яўляюцца папярэднімі. На працягу гэтага часу можна звяртацца з пытаннямі і заўвагамі, пасля чаго вынікі аб'яўляюцца канчатковымі.

Пасля размяшчэння канчатковых вынікаў удзельнікі, зарэгістраваныя на сайце, змогуць дадаць у асабісты кабінет вынік свайго ўдзелу ў гульні-конкурсе і атрымаць электронны варыянт пасведчання ўдзельніка.

Выказваем падзяку навучэнцам, настаўнікам, арганізатарам ва ўстановах, аддзелах і ўпраўленнях адукацыі, якія прынялі ўдзел, добрасумленна арганізавалі і правялі гульню-конкурс.

Кожны ўдзельнік конкурсу "Буслік-2020" атрымае прыз «для ўсіх». 20% навучэнцаў, якія паказалі лепшыя вынікі ў сваіх установах адукацыі, будуць заахвочаны прызамі «за высокі вынік».

Усім удзельнікам конкурсу жадаем здароўя, аптымізму, мэтанакіраванасці, рэалізацыі вызначаных задач і планаў.

uparrow